Гэтaй сустрэчы з нeцярпeннeм чaкaлі як жыxaры aгрaгaрaдкa Aльшaны, тaк і ўсягo рaёнa.
Xтo б мoг пaдумaць, штo ў пaлeскую глыбінку нaвeдaeццa aднa з вядoмeйшыx кaмaнд Бeлaрусі – бaбруйскaя “Бeлшынa”. Трэбa нaгaдaць, штo ў сувeрэнныx турнірax чэмпіянaту і Кубкa крaіны другой паловы 1990-х гадоў і пачатку трэцяга тысячагоддзя каманда была ў ліку бясспрэчных лідараў беларускага футбола.
Трэць першага тайма давала надзею, што спадзяванні нашых аматараў футбола не беспадстаўныя. Ужо на восьмай хвіліне галявы момант быў каля варот саперніка. Капітан каманды Мікалай Сімановіч, атрымаўшы пас ад Мікалая Гембіцкага, мог адкрыць лік у сустрэчы. Але мяч праляцеў за некалькі сантыметраў ад штангі. Праз некалькі хвілін сітуацыя паўтарылася, але і на гэты раз момант быў не рэалізаваны.
Ігракі “Белшыны” наадварот дзейнічалі больш спакойна, быццам прыглядаліся да гульні гаспадароў поля і шукалі іх слабыя месцы. І яны іх знайшлі. На 29 хвіліне ў вароты нашай каманды быў забіты першы гол: правалілася абарона. З гэтай жа прычыны роўна праз тры хвіліны госці павялічылі перавагу ўдвая. Відавочна, што каманда “Прыпяці” была збіта з панталыку, але працягвала контратакаваць. На жаль, адказаць голам не змаглі, а гэта, без сумнення, надало б упэўненасці ў сваіх сілах. Пад канец першага тайма да збянтэжанасці дадалася стомленасць, чым скарысталіся сапернікі і на 41 хвіліне лік на табло стаў 3:0.
Тое, што адбывалася потым, назваць можна адным словам: шок. Ужо на першай хвіліне другога тайма “Белшына” забіла свой чацвёрты гол, яшчэ праз дзве хвіліны – пяты. Было вырашана замяніць варатара. На поле замест Івана Ярмоліча выйшаў Сяргей Чынікайла. Толькі гэта каманду не выратавала: яшчэ тры разы мяч аказваўся ў нашых варотах. Разладжаныя гаспадары не змаглі супрацьстаяць майстэрству сапернікаў і нават не атрымалася забіць гол прэстыжу. Кубак Беларусі будуць разыгрываць іншыя каманды.
Мікалай Сімановіч – капітан каманды:
— Мы разумелі, што нас чакае цяжкая гульня: сапернік на некалькі галоў вышэйшы. Таму з першых хвілін імкнуліся атакаваць, былі моманты. Не ведаю, як было б, калі б нам удалося забіць гол першымі. Але правал у абароне прывёў да гола ў нашы вароты. Не паспелі мы адысці, як тут жа атрымалі другі. Гэта нас вельмі падкасіла і прымусіла памыляцца. Да варатара ў першым тайме пытанняў няма. Ён выручаў, як мог. У канцы першай паловы матча сіл абараняцца ўжо не засталося зусім, таму атрымалі трэці гол. На жаль, не змаглі сабрацца і ў другім тайме. Наша гульня разладзілася, а каманда сапернікаў, заўважыўшы гэта, пачала давіць. Безумоўна, шкада, што не змаглі парадаваць балельшчыкаў. Але спорт ёсць спорт: перамагае мацнейшы.
А вось каментарый трэнера ФК “Белшына” Георгія Кандрацьева:
— Мы ехалі сюды з вялікай цікавасцю. Што гэта за аматарская сельская каманда, якая другі раз змагаецца за Кубак Беларусі. Тым больш, што мінулы раз яна нанесла паражэнне камандзе другой лігі. Мы чакалі барацьбы і яна была, асабліва ў першай палове спаборніцтва. Было відаць, што сапернікі вельмі стараюцца. Але ім не хапіла тэхнікі, ды і фізічна яны не былі падрыхтаваныя. Камандзе не хапае прафесійнага трэнера. Разам з тым хачу адзначыць іх запал і жаданне. Гэта адназначна заслугоўвае павагі. Плюс вялікая падтрымка трыбун.
Самі Альшаны здзівілі сваім багаццем. Я сам з вёскі, што ў Віцебскай вобласці, і на маёй радзіме такія дыхтоўныя дамы і дарагія аўтамабілі – рэдкасць. Мы тут упершыню, але засталося толькі цудоўнае ўражанне. Жадаю поспехаў вашай камандзе,
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара